Белстат апублікаваў [1] выбарачнае абследаванне хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця.
Паводле даных, у Беларусі ў IV квартале 2020 г. наяўныя рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 1488,2 рубля ў месяц, у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 1581,6 рубля ў месяц , у сельскіх населеных пунктах — 1241,4 рубля ў месяц.
Грашовыя выдаткі ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 1414,3 рубля ў месяц, з якіх 1063,7 рубля (75,2%) прыпадае на спажывецкія расходы.
У структуры спажывецкіх расходаў хатніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 38,6%, на куплю нехарчовых тавараў — 34,5%, на аплату паслуг — 24,3%.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belstat.gov.by/o-belstate_2/novosti-i-meropriyatiya/novosti/ob_urovne_zhizni_domashnikh_khozyaystv_v_iv_kvartale_2020_g/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belstat
[3] https://zviazda.by/be/tags/vydadtki