Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Балгарыі Румена Радзева з нацыянальным святам — Днём Вызвалення, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Мінск і Сафію збліжае не толькі багаты станоўчы вопыт развіцця двухбаковага партнёрства ў розных галінах. «Паміж нашымі краінамі захоўваюцца векавыя культурныя і чалавечыя сувязі, падмацаваныя праваслаўнай верай, менталітэтам народаў, традыцыямі дружалюбнасці і ўзаемнай павагі, — гаворыцца ў віншаванні. — Упэўнены, што і ў сучасных абставінах мы будзем актыўна пашыраць гэтыя адносіны на карысць жыхароў абедзвюх дзяржаў і для бяспекі ў Еўропе».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Румену Радзеву добрага здароўя і паспяховага працягу палітычнай кар’еры, а грамадзянам Балгарыі — мірнага неба, згоды і стабільнасці.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-budem-rasshirjat-svjazi-s-bolgariej-na-polzu-zhitelej-obeih-stran-i-dlja-bezopasnosti-v-430934-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/balgaryya