Фінал II Адкрытага конкурсу нацыянальных культур, творчасці і прыгажосці «Грацыя International» адбудзецца 18 сакавіка ў канцэртнай зале «Віцебск», паведамілі [1] БелТА ў гарадскім Цэнтры культуры.
У гэтым годзе конкурс пашырыў межы — яго ўдзельніцамі стануць дзяўчаты з дзевяці краін. Гэта прадстаўніцы Азербайджана, Беларусі, Індыі, Кітая, Конга, Туркменістана, Узбекістана, Шры-Ланкі і ПАР. Дзяўчыны вучацца ў вышэйшых навучальных установах Беларусі. У іх ліку Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, ВДУ імя П.М. Машэрава, Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт, БДУІР і Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.
Фінал конкурсу нацыянальных культур, творчасці і прыгажосці падзеліцца на два этапы. Першы этап і першае конкурснае выпрабаванне — нацыянальная страва. У другім удзельніцам трэба будзе паказаць свае здольнасці ў прамоўніцкім майстэрстве, творчым конкурсе і дэфіле. У склад журы ўвойдуць прадстаўнікі культурных устаноў, бізнесу, СМІ, гарадской улады, дызайнеры і іншыя.
Падчас спаборніцтва дзяўчыны будуць змагацца за перамогу ў намінацыях «Міс Грацыя International», «I Віцэ-міс» і «II Віцэ-міс».
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/v-vitebske-konkurs-gratsija-international-soberet-uchastnits-iz-devjati-stran-431017-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[3] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk