Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 3 сакавіка з-за ўзмацнення ветру да 15-18 м / с. Падобная з'ява надвор'я чакаецца месцамі па поўначы рэспублікі. Таксама прагназуецца галалёдзіца на асобных участках дарог, паведамілі [1] ў Белгідрамеце.
Згодна з прагнозам, у рэспубліцы ў сераду ўстановіцца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны.
Тэмпература паветра на працягу дня будзе вагацца ад +3°C да +9°C.
«Мінск-Навіны» [2]
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://minsknews.by/veter-do-18-m-s-v-belarusi-na-3-marta-obyavlen-zheltyj-uroven-opasnosti/
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore