За студзень-люты 2021 года Беларускай чыгункай перавезена 18,2 млн. тон грузаў або 100,5% да аналагічнага перыяду мінулага года, паведамілі [1] на сайце БЧ.
Пры гэтым паводле аператыўных даных экспартныя перавозкі грузаў па Беларускай чыгунцы за гэты перыяд павялічыліся на 28,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склалі 7,9 млн. тон.
Таксама па папярэдніх дадзеных у студзені-лютым 2021 года на 10,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся аб'ём пагрузкі грузаў і склаў 12,6 млн. тон. Па выніках за 2 месяцы гэтага года вырас аб'ём пагрузкі хімічных і мінеральных угнаенняў, нафтапрадуктаў, прамысловай сыравіны, збожжа, будаўнічых і лясных грузаў, каменнага вугалю, і інш.
Тарыфны грузаабарот узрос на 1,6% і склаў 6,35 млрд. тарыфных т-км.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.rw.by/be/corporate/press_center/news_of_cargo_carriers/2021/03/belaruskaya-chygunka-studzeni-lyutym-2021-goda-amal-na-29-pavyalichyla-peravozku-gruza-na-ekspart-/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekspart