Ратаўнікі правядуць цеплавую здымку з верталёта для праверкі стану цепласетак Мінска, паведамілі ў прэс-службе МНС [1].
«Работы па правядзенні над Мінскам цеплавой аэраздымкі пачнуцца сёння. Ратавальнікі зробяць аблёт горада на верталёце і з дапамогай спецыяльных прыладаў выявяць цеплавыя анамаліі, такія як пашкоджанні, недастатковая цеплавая ізаляцыя на трубаправодах, затапленне трубаправодаў і іншыя», — распавялі ў прэс-службе.
Для атрымання максімальных вынікаў работы будуць праводзіцца і ў вячэрні час. «Просім паставіцца з разуменнем да неабходнасці падобных палётаў», — дадалі ў ведамстве.
Спасылкі
[1] http://www.mchs.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk