Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню ўрада Расіі і Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Міхаіла Мішусціна з 55-годдзем, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць асабісты ўклад Міхаіла Мішусціна ва ўмацаванне саюзніцкіх адносін.
Міхаіл Уладзіміравіч Мішусцін узначальвае ўрад Расійскай Федэрацыі з 16 студзеня 2020 года. Да гэтага на працягу 10 гадоў быў кіраўніком Федэральнай падатковай службы Расіі. Таксама з’яўляецца старшынёй Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы — выканаўчага органа гэтага інтэграцыйнага аб’яднання.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-pozdravil-mishustina-s-55-letiem-431126-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/mihail-mishuscin