Расійскі фонд прамых інвестыцый і кампанія Adienne Pharma & Biotech падпісалі пагадненне аб вытворчасці вакцыны «Спадарожнік V» на тэрыторыі Італіі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА [1] са спасылкай на расійскі тэлевізійны Пяты канал [2].
Вытворчасць плануюць пачаць у чэрвені. Агучаны вытворчы план заключаецца ў 10 мільёнах доз да 2022 года.
Расійская вакцына «Спадарожнік V» стала першым у свеце прэпаратам для прафілактыкі каранавіруса. Яна была распрацавана спецыялістамі НДЦ ім Гамалеі пры падтрымцы РФПІ.
Міністэрства аховы здароўя РФ зарэгістравала прэпарат у сярэдзіне жніўня 2020 года.
Прэв’ю: aa.com.tr
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/proizvodstvo-vaktsiny-sputnik-v-budet-nachato-v-italii-431722-2021/
[2] https://www.5-tv.ru/
[3] https://zviazda.by/be/tags/vakcyna
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus