Кітайская тэлекамунікацыйная кампанія Huawei плануе ўвесці ў эксплуатацыю сеткі шостага пакалення мабільнай сувязі (6G) у 2030 годзе, паведаміў тэлеканал CGTN са спасылкай на яе галоўнага выканаўчага дырэктара Эрыка Сюя.
Выступаючы на глабальнай канферэнцыі аналітыкаў Huawei ў горадзе Шэньчжэнь, Эрык Сюй заявіў, што ў хуткім часе кампанія апублікуе афіцыйны дакумент, які растлумачвае спецыфіку развіцця сетак 6G.
Раней прадстаўнік кітайскага Універсітэта Цінхуа Цуй Баога заявіў, што ў новых сетках хуткасць інтэрнэту будзе ў 50 разоў хутчэй у параўнанні са стандартам сувязі 5G.
Як паведамляе тэлеканал, сеткі 6G вырашаць цяперашнюю праблему 5G, якая звязаная з якасным інтэрнэт-злучэннем пры высакахуткасным руху. Сеткі шостага пакалення мабільнай сувязі забяспечаць якаснае злучэнне пры перамяшчэнні карыстальніка ў прасторы з хуткасцю да 1 тыс. км/г, у тым ліку пры падарожжы на самалёце.
Прэв'ю: huawei.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/6g
[2] https://zviazda.by/be/tags/mabilnaya-setka
[3] https://zviazda.by/be/tags/mabilnaya-prylada