Чарговае пасяджэнне пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў адбудзецца 7 мая, паведамілі [1]ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
У парадак дня ўключаны 4 пытанні. Заканадаўцы маюць намер разгледзець у першым чытанні законапраекты «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці», «Аб змяненні законаў» (пакрыццё банкаўскіх укладаў).
У другім чытанні плануецца разгледзець праект Закона «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці».
Парадкам дня пасяджэння таксама прадугледжаны разгляд пытання аб правядзенні парламенцкіх слуханняў на тэму «Нацыянальная сістэма адукацыі: стан, заканадаўчае рэгуляванне, шляхі ўдасканалення».
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] http://www.house.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/palata-pradstaunkiou
[3] https://zviazda.by/be/tags/zakonapraekt-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/bankauskiya-uklady
[5] https://zviazda.by/be/tags/deputaty