Міністр аховы здароўя Украіны Максім Сцяпанаў на сваёй старонцы ў Facebook заявіў [1], што краіна выйшла з трэцяй хвалі пандэміі каранавіруснай інфекцыі.
«Нарэшце, магу канстатаваць, што мы выйшлі з трэцяй хвалі пандэміі. Ва Украіне не застанецца ніводнага рэгіёна з чырвоным узроўнем эпіднебяспекі», — напісаў Максім Сцяпанаў.
Міністр аховы здароўя сказаў, што трэцяя хваля каранавіруснай інфекцыі забрала больш жыццяў у параўнанні з дзвюма першымі. Пікавы перыяд прыпаў на канец сакавіка — пачатак красавіка. У гэты час у бальніцах былі 44 тыс. пацыентаў, маючых патрэбу ў кіслароднай тэрапіі.
«Пераадолелі чарговую хвалю COVID-19, але пакуль не вірус. Таму цяпер вельмі важна не расслабляцца, а прадаўжаць выконваць проціэпідэмічныя правілы ў выхадныя», — адзначыў Максім Сцяпанаў.
Прэв’ю: facebook.com/maksym.stepanov.official
Спасылкі
[1] https://www.facebook.com/maksym.stepanov.official/
[2] https://zviazda.by/be/tags/maksim-scyapanau
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[5] https://zviazda.by/be/tags/trecyaya-hvalya