У Віцебскай вобласці пражываюць 450 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і 2,8 тыс. грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Пра гэта БелТА паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Вера Астапенка.
«З кожным годам колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, на жаль, памяншаецца. Вельмі важна берагчы іх і захоўваць крупінкі іх успамінаў, каб перадаваць нашчадкам. Некаторыя ўдзельнікі і інваліды вайны перасягнулі 100-гадовы рубеж. Самым маладым з іх ужо каля 90 гадоў, у асноўным гэта партызаны і падпольшчыкі. Усяго ў Віцебскай вобласці сёння пражываюць 450 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і 2,8 тыс. грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны», — сказала Вера Астапенка.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veterany
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-voblasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/vera-astapenka
[4] https://zviazda.by/be/tags/9-maya