Сёння ў Мінску стартуюць прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з уразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху, якія будуць доўжыцца да 21 мая. Пра гэта паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
У поле зроку супрацоўнікаў ДАІ ў гэты перыяд патрапяць пешаходы, веласіпедысты, а таксама карыстальнікі электрасамакатаў і гіраскутараў. Не застануцца без увагі кіроўцы, які не прадстаўляюць перавагу ў руху ўразлівым ўдзельнікам дарожнага руху, а таксама выпадкі, якія прывялі да стварэння аварыйнай абстаноўкі. У сувязі з гэтым увесь асабісты склад дарожнай міліцыі будзе патруляваць напружаныя ўчасткі дарог: нарады ДПС будуць набліжаны да аварыйна небяспечных пешаходных пераходаў і месцаў масавага збору людзей. Разам з супрацоўнікамі ДАІ службу будуць несці і іншыя службы міліцыі грамадскай бяспекі, а таксама члены добраахвотнай дружыны. Акрамя таго, у навучальных установах і на прадпрыемствах міліцыянеры правядуць гутаркі па спыненні парушэнняў ПДР пешаходамі.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/velasiped
[2] https://zviazda.by/be/tags/samakat
[3] https://zviazda.by/be/tags/elektrasamakaty
[4] https://zviazda.by/be/tags/pdr