На чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі сёння праходзяць чарговыя матчы 12-га тура, паведамляе [1] БелТА.
У першым з іх адзін з аўтсайдэраў «Смаргонь» на сваім полі згуляла ўнічыю са «Слуцкам» — 1: 1.
Пазней лідэр турніру салігорскі «Шахцёр», які не страціў яшчэ ні аднаго ачка, згуляе на сваім полі з «Віцебскам». БАТЭ прыме на полі «Барысаў-Арэны» гродзенскі «Нёман». У Рэчыцы мясцовы «Спадарожнік» будзе сапернічаць з мінскім «Дынама». Дзве заключныя сустрэчы 12-га тура адбудуцца ў нядзелю, 13 чэрвеня: «Рух» (Брэст) — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна), «Іслач» (Мінскі раён) — «Дынама» (Брэст).
Першыя гульні гэтага тура адбыліся 11 чэрвеня. У Мазыры футбалісты мясцовай «Славіі» саступілі гасцям з «Мінска» з лікам 1:2. У Барысаве сталічны «Энергетык-БДУ» адолеў «Гомель» з вынікам 3:2.
Турнірнае становішча: «Шахцёр» — 33 ачкі, БАТЭ — 26, «Рух» — 21, «Гомель» — 21, «Дынама» (Мінск) — 20, «Віцебск» — 18, «Дынама» (Брэст) — 17, «Мінск» — 16, «Тарпеда-БелАЗ» — 15, «Энергетык-БДУ» — 15, «Іслач» — 13, «Слуцк» — 11, «Славія» — 8, «Нёман» — 7, «Смаргонь» — 5, «Спадарожнік» — 4.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/smorgon-i-slutsk-sygrali-vnichjju-v-matche-chempionata-belarusi-po-futbolu-445687-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/smargon-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/fk-sluck
[4] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-belarusi-pa-futbole