Выстава адбудзецца з 5 па 8 ліпеня, паведамілі [1] БелТА ў прэс-службе прадпрыемства.
На «Інапрам-2021» будуць прадстаўлены ўсе кірункі прамысловасці. Мінскі маторны завод будзе прэзентаваць сваю прадукцыю на калектыўным стэндзе вытворцаў машынабудаўнічай галіны Беларусі. У лік экспанатаў ўвойдуць макеты рухавікоў MMZ-3LD, Д-243, кампрэсарная прычэп-станцыя і дызель-помпавая ўстаноўка.
«Улічваючы важнасць і маштаб гэтага знакавага мерапрыемства, якое з’яўляецца цэнтрам прамысловых дасягненняў, удзел у ім прадпрыемства беларускага маторабудавання будзе спрыяць усталяванню шырокага круга новых бізнес-кантактаў і прасоўванні прадукцыі ММЗ», — падкрэслілі ў прэс-службе.
Выстава «Інапрам» праводзіцца ў Екацярынбурзе з 2010 года. Гэта галоўная індустрыяльная, гандлёвая і экспартная пляцоўка ў Расіі, якая збірае тэхнічных спецыялістаў і кіраўнікоў расійскіх прадпрыемстваў і замежных кампаній. На мерапрыемстве закладваюцца асновы прамысловай палітыкі, заключаюцца кантракты і наладжваецца дыялог паміж краінамі, пакупнікамі і вытворцамі.
Выстава з’яўляецца тэматычнай, у гэтым годзе яе тэма — «Гнуткая вытворчасць. Максімальная адаптацыя». Краінай — галоўным партнёрам мерапрыемства выступае Італія.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/minskij-motornyj-zavod-predstavit-produktsiju-na-vystavke-innoprom-v-ekaterinburge-445973-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/inapram-2021
[3] https://zviazda.by/be/tags/minski-matorny-zavod
[4] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekacyarynburg