«Бібліятэка як феномен культуры» — такую традыцыйную назву носіць Міжнародны кангрэс, які ўжо не першы год праводзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аўтарытэтны форум адбудзецца 21 — 22 кастрычніка. Тэмай 2021 года абраны наступны накірунак: «Бібліятэкі ва ўмовах пандэміі: новыя магчымасці, новыя рашэнні».
— Да абмеркавання ў межах кангрэса мы як арганізатары прапануем такія тэмы, — тлумачыць дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана КНІЖНІКАВА, — «Сумесныя сацыяльныя ініцыятывы ўстаноў культур, навукі, адукацыі, СМІ і бізнеса ў перыяд пандэміі»; «Праектная дзейнасць бібліятэк: ідэя — рэалізацыя — прасоўванне»; «Нарматыўнае прававое забеспячэнне бібліятэчнай дзейнасці ва ўмовах пандэміі»; «Стратэгічнае планаванне і ацэнка дзейнасці бібліятэк»; «Пандэмія CОVID-19 як стымул лічбавай трансфармацыі бібліятэк»; «Бібліятэка ў сістэме захавання гісторыка-культурнай памяці грамадства: краіназнаўчыя і краязнаўчыя электронныя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк» ; «Бібліятэкі і сацыяльныя медыя: выкарыстанне магчымасцяў для развіцця паслуг і сервісаў» і шэраг іншых, якія носяць даволі актуальны характар.
Рабочыя мовы кангрэса — беларуская, руская, англійская. Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца спецыялісты бібліятэк, музееў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, прадстаўнікі заканадаўчай сферы, распрацоўшчыкі і вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі.
Сяргей ШЫЧКО
Прэв’ю: conference.nlb.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-bibliyateka-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/bibliyateka-yak-fenomen-kultury
[4] https://zviazda.by/be/tags/aksana-knizhnikava