Сяргей Сыранкоў, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах:
— Назіраючы сітуацыю з бежанцамі, у тым ліку афганскімі, і ўсю тую істэрыю асобных еўрапейскіх краін вакол будаўніцтва загараджальных збудаванняў на граніцы з Беларуссю, можна канстатаваць, што Еўрасаюз пажынае плады ўласнай бяздумнай палітыкі, заснаванай на сляпым падтрыманні любых амерыканскіх ініцыятыў і праектаў. Поўны правал ваеннай місіі ЗША ў Афганістане, якая доўжылася 20 гадоў, і паспешныя ўцёкі з гэтай краіны яскрава сведчаць, што амерыканцы страцілі сваю ролю сусветнага гегемона, але ўсё яшчэ прэтэндуюць на выключнасць. Яны цынічна пералажылі груз сваіх уласных праблем на плечы сатэлітаў. А кіраўніцтва Еўрасаюза замест таго, каб прызнаць уласныя геапалітычныя пралікі і памылкі, упарта прытрымліваецца палітыкі ЗША. Хоць нават простым вокам відаць, што афганскае пытанне створыць яшчэ большую напружанасць унутры Еўрасаюза. Шкада толькі, што ад усёй гэтай палітычнай гульні церпяць простыя, ні ў чым не вінаватыя людзі.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/syargey-syrankou
[4] https://zviazda.by/be/tags/eurasayuz-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/palityka
[6] https://zviazda.by/be/tags/demakratyya-1
[7] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[8] https://zviazda.by/be/tags/afganistan