Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла працоўную сустрэчу з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, аб гэтым паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
Спікер верхняй палаты парламента адзначыла, што сённяшняя сустрэча прадыктавана часам.
— На нядаўнім выязным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі, якое прайшло ў духоўна-асветніцкім цэнтры полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра, мы абмяркоўвалі падыходы і праграму далейшых сумесных дзеянняў у працы сістэмы, якая дазваляе эфектыўна ўплываць на негатыўныя працэсы, звязаныя з п’янствам і алкагалізмам. Надышоў час падвесці пэўныя вынікі сумеснай дзейнасці, — падкрэсліла яна.
Старшыня Савета Рэспублкі і Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі абмеркавалі таксама пытанні духоўна-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення і моладзі, супрацоўніцтва дзяржавы і царквы і іншыя.
Вольга АЛЯКСАНДРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-alyaksandrava
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava
[4] https://zviazda.by/be/tags/mitrapalit-veniyamin
[5] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki