У Душанбэ завяршылася сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Таджыкістана Аляксандра Лукашэнкі і Эмамалі Рахмона, якая прадаўжалася больш за дзве гадзіны, паведамляе БелТА, перадае [3] БелТА.
Кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмеркавалі двухбаковы парадак дня, адзначылі пазітыўную дынаміку ў развіцці супрацоўніцтва. Галоўная задача - не зніжаць тэмп, рухацца ў духу падпісанага раней дагавора аб стратэгічным партнёрстве.
Самы маштабны блок на сустрэчы быў прысвечаны міжнароднай праблематыцы, у тым ліку сітуацыі вакол падзей у Афганістане. Размова ішла аб кансалідаванай пазіцыі па гэтым пытанні ў рамках АДКБ.
Кіраўнікі дзяржаў зверылі пазіцыі, абмяняліся інфармацыяй напярэдадні маючых адбыцца ў Душанбэ міжнародных сустрэч.
Большую частку сустрэчы Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон гаварылі сам-насам. А пасля, ужо "на нагах", размову прадоўжылі з удзелам міністраў замежных спраў.
Эмамалі Рахмон таксама правёў кароткую экскурсію па залах палаца нацыі, якія прымуць маючыя адбыцца саміты.
Як паведамлялася БелТА, сустрэча прэзідэнтаў адбылася ў хуткім часе пасля прыбыцця Аляксандра Лукашэнкі ў Душанбэ. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё двухбаковага супрацоўніцтва, ваенна-палітычную абстаноўку ў рэгіёне і пытанні правядзення ў бліжэйшыя дні ў таджыкскай сталіцы самітаў АДКБ і ШАС.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-v-dushanbe-vstretilsja-s-rahmonom-459971-2021/
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/emamali-rahmon-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/adkb