Міністэрства аховы здароўя прыпыніла працу двух лабараторый, якія выконваюць ПЦР-тэсты на COVID-19, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
«Калегія Міністэрства аховы здароўя прыняла рашэнне прыпыніць працу дзвюх устаноў да ліквідацыі недахопаў і арганізацыі працы для атрымання якасных і дакладных вынікаў», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
У Міністэрстве аховы здароўя растлумачылі: улетку правяралася якасць выканання ПЦР-тэстаў у лабараторыях краіны. Праверку праводзілі спецыялісты лабараторнай службы Рэспубліканскага ўзроўню. У двух лабараторыях былі выяўлены істотныя недахопы ў арганізацыі працы, якія ўплывалі на якасць і дакладнасць вынікаў. Кіраўнікоў гэтых устаноў запрасілі ў Міністэрства аховы здароўя. На нарадзе ім агучылі недахопы і далі час на іх ліквідацыю.
«Было агучана таксама папярэджанне: улічваючы значнасць даследаванняў, выяўленыя недахопы могуць пацягнуць за сабой прыпыненне дзейнасці ўстаноў. Было рэкамендавана ліквідаваць недахопы, прыняць меры па іх недапушчэнні», — адзначылі ў прэс-службе.
У выніку эксперты зноў выявілі недахопы, з-за чаго была прыпыненая праца абодвух устаноў, праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pcr-test-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya
[3] https://zviazda.by/be/tags/labaratoryi
[4] https://zviazda.by/be/tags/parushenni
[5] https://zviazda.by/be/tags/nedahopy
[6] https://zviazda.by/be/tags/praca