Мінчанка ў дзіцячай калясцы вывезла з крамы тавар на Br700, перадае [1] ГУУС Мінгарвыканкама.
Праваахоўнікі Фрунзенскага РУУС Мінска ўстанавілі асобу жанчыны, якая падазраецца ў крадзяжы з крамы спартыўнага харчавання. Аператыўнікі высветлілі, што ў гандлёвую кропку непрацуючая мінчанка прыйшла з мужам і малалетнім дзіцем. Пакуль муж задаваў прадаўцу пытанні, 39-гадовая жанчына незаўважна здымала з вітрыны спартовае харчаванне і складвалі ў дзіцячую калыску. Затым сям’я пакінула павільён, не расплаціўшыся. Выявіўшы нястачу, індывідуальны прадпрымальнік звярнуўся ў міліцыю.
Сума шкоды склала больш як Br700. У дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа за крадзеж.
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/6621
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh