Колькасць ахвяр пандэміі каранавіруса ў ЗША дасягнула 675 885, што перавышае колькасць загінуўшых ад эпідэміі так званага іспанскага грыпу ў 1918-1919 гадах. Гэта вынікае з дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, паведамляе [1] ТАСС.
Згодна з інфармацыяй федэральных цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША, колькасць ахвяр «іспанкі» склала 675 тыс. Гэта прыкладны лік, аднак ён адлюстроўвае маштабы трагедыі. Раней менавіта пандэмія іспанскага грыпу была самай смертаноснай у гісторыі ЗША.
Разам з гэтым колькасць ахвяр каранавіруса ў Злучаных Штатах працягвае расці на фоне распаўсюджвання дэльта-штаму. Гэта асабліва тычыцца паўднёва-ўсходніх штатаў, дзе мала вакцынаваных. Сярэдняя штодзённая смяротнасць ад інфекцыі за апошні тыдзень складае больш за 2 тыс. чалавек.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/12461843
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/statystyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus