З сённяшняга дня Расія здымае ўсе абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю і аднаўляе іх з Іспаніяй, Іракам, Кеніяй і Славакіяй. Такое рашэнне раней прыняў аператыўны штаб па барацьбе з каранавірусам, перадае [2] ТАСС.
Такім чынам, паветраныя зносіны паміж Расіяй, Беларуссю, часова абмежаваныя ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса, будуць адноўлены ў поўным аб’ёме.
У чэрвені Расія павялічыла колькасць рэгулярных рэйсаў у авіязносінах з Беларуссю да 10 у тыдзень. З 1 жніўня Расійская Федэрацыя падвоіла колькасць рэйсаў з Масквы ў Мінск, а таксама павялічыла іх колькасць з Сочы і Краснадара.
Што датычыцца іншых замежных напрамкаў, у Ірак самалёты будуць лятаць па маршруце Масква — Багдад два разы ў тыдзень, у Іспанію будзе ажыццяўляцца па чатыры рэйсы ў тыдзень з Масквы ў Мадрыд і Барселону, а таксама па два разы ў тыдзень у Малагу і Алікантэ. У Кенію самалёты будуць лятаць з Масквы ў Найробі двойчы ў тыдзень, а ў Славакію будзе чатыры рэйсы ў тыдзень па маршруце Масква — Браціслава і два рэйсы ў тыдзень з Санкт-Пецярбурга ў Браціславу.
Раней Расія ўжо аднавіла авіязносіны з 53 краінамі. Пры гэтым прыпыненне авіязносін з Танзаніяй прадоўжана да 1 кастрычніка ў сувязі з эпідсітуацыяй у краіне.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://tass.ru/ekonomika/12461557
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/aviyaznosiny