У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РАУС Магілёва з заявай звярнуўся прадстаўнік адной з крам адзежы, размешчанай у гандлёвым цэнтры па вуліцы Першамайскай, які распавёў, што невядомы мужчына выкраў у арганізацыі куртку коштам 305 рублёў. Інцыдэнт адбыўся ў гандлёвай зале ў абедзенны час.
Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку высветлілі, што маёмасць, якая не належала яму, забраў 31-гадовы нідзе не працуючы жыхар Мінскай вобласці, раней ужо судзімы за ўчыненне крадзяжу. Мужчына прыехаў у абласны горад без мэты, каб прагуляцца, паведамляе падрабязнасці УУС Магілёўскага аблвыканкама. Паралельна ён наведваў розныя крамы, а ў адной з іх пачаў выбіраць сабе спартыўную куртку. Праўда, пасля некалькіх прымерак ён не стаў набываць верхнюю вопратку, а незаўважна забраў куртку і пайшоў разам з ёй з гандлёвай залы.
Зараз рэч канфіскавана і вернутая ў краму. У дачыненні да фігуранта распачата крымінальная справа, следчымі дадзена прававая ацэнка.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal