Магіляўчанка Ірына ФІЛІПАВА — заўзяты аматар грыбных прыгод. Для яе пераадолець у сезон больш за 150 кіламетраў на аўто да роднага лесу ў Глускім раёне, дзе прайшло дзяцінства, а потым пешшу хадзіць каля дзесяці кіламетраў па знаёмых мясцінах — адно задавальненне.
Сёлета ў свой дзень нараджэння яна атрымала шыкоўны падарунак.
Мне тэлефануе бабуля, віншуе са святам і кажа: «Чаго ў горадзе сядзіце? Грыбы пайшлі!». Я разам з бацькамі хуценька сабрала рэчы і паехала ў вёску. Знайшла столькі баравікоў! Па 10—12 штук на адным месцы траплялася! Разам з маці, бацькам і пляменнікамі за пяць гадзін сабралі іх больш за 400 штук! Вось дык пашчасціла! Самы лепшы падарунак для мяне! — згадвае свае грыбныя прыгоды Ірына Міхайлаўна, педагог па прафесіі, а па духу (як яна сама жартуе) «лясны» жыхар. — Вельмі люблю і шаную лес. У ім адпачываю душой, набіраюся станоўчай энергіі»...
Таццяна МАЛІНІНА, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-malinina
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/gryby
[4] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[5] https://zviazda.by/be/tags/gluski-rayon
[6] https://zviazda.by/be/tags/les