У эфіры тэлеканала «Беларусь 1» 25 і 26 верасня выйдуць першыя вялікія выпускі тэматычных дзённікаў прэм’ернага музычнага праекта «X-Factor у Беларусі», паведамілі [1] ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
«Падрыхтоўка буйнейшай эфірнай падзеі тэлесезона 2021/2022 на фінішнай прамой — праз некалькі тыдняў Белтэлерадыёкампанія прадставіць першы сезон папулярнай франшызы. Канкурсанты, а гэта амаль трыста яркіх і таленавітых чалавек з усіх куткоў краіны, падзяліліся са здымачнай групай сваімі асабістымі гісторыямі і сустрэліся твар у твар с зорнымі настаўнікамі — Русланам Аляхно, Вольгай Бузавай, Сяргеем Саседавым і Сяргеем Пархоменкам (Сярога). Тыя, хто пачулі запаветныя „так“ у адказ на свае выступленні, прайшлі інтэнсіўную і разнапланавую падрыхтоўку да вялікай сцэны ў трэніровачным лагеры праекта, выконваючы творчыя заданні на выбыванне. Хто са шчасліўчыкаў дакажа аўтарытэтным настаўнікам і тэлегледачам, што дастойны звання першага беларускага X-Factor, стане вядома ў прамым эфіры ў снежні», — расказалі ў прэс-службе.
Аб тым, што засталося за кадрам насычаных здымак першага беларускага шоу-праекта X-Factor, раскажуць відэадзённікі ў эфіры «Беларусь 1» і на афіцыйным YouTube-канале шоу XFactorBelarus, а ўжо ў гэтыя выхадныя ў 20.25 гледачоў чакаюць два вялікія спецвыпускі.
Прэм’ера шоу-праекта «X-Factor у Беларусі» адбудзецца 9 кастрычніка на «Беларусь 1». Убачыць закуліссе творчай кухні, даведацца пра ўсе падрабязнасці цяпер можна ў афіцыйным акаўнце ў Instagram @xfactorbelarus, на YouTube-канале XFactorBelarus і ў іншых сацсетках. Аб праекце расказваюць таксама ў інфармацыйных выпусках Агенцтва тэленавін, у ранішняй праграме «Добрай раніцы, Беларусь!» і ў эфіры каналаў Беларускага радыё.
Спасылкі
[1] https://www.tvr.by/company/novosti-kompanii/dnevniki-talant-shou-x-factor-v-efire-telekanala-belarus-1/
[2] https://zviazda.by/be/tags/x-factor-u-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/belteleradyyokampaniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/telesezon