Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» ўдастоены ордэна Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ падпісаў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
Дзяржаўная ўстанова адзначана ўзнагародай за значныя дасягненні ў захаванні гістарычнай спадчыны, увекавечанні памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі, а таксама ў сувязі з 50-годдзем з дня заснавання мемарыяльнага комплексу.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-krepasc-geroy