«Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» дорыць магчымасць наведаць выставу з карысцю. Напрыклад, на стэндзе аб’яднання можна будзе зарэгістраваць паляўнічага сабаку, атрымаць кансультацыю кінолага, купіць паляўнічую пуцёўку або адразу заключыць дамову на паўнавартасны паляўнічы тур.
На выставе праходзяць прэзентацыі новых воблераў, спінінгаў, мікракалябалак і круцёлак, якія цікавыя як для пачаткоўцаў, так і для вопытных рыбаловаў. Усе набытыя снасці можна пратэставаць адразу на выставе ў басейне з жывой рыбай.
Таксама можна стаць удзельнікам рэспубліканскіх спаборніцтваў па лоўлі рыбы летняй вудай на набярэжнай Камсамольскага возера. Спаборніцтвы пройдуць 25 верасня.
На выставе працуе палявая кухня. Работнікі РДГА «БТПР» бясплатна пачастуюць наведвальнікаў шурпой і юшкай. Яшчэ прыемная навіна для гурманаў: зазірнуўшы на выставу, можна набыць свежае мяса дзікіх жывёл і пачаставаць родных і блізкіх смачнай стравай з яго.
Фота Рамана КЛЮЧЫНА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/raman-klyuchyn
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/palyavanne-i-rybaloustva-vosen-2021