Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раніцай 24 верасня заслухаў падрабязны даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Крупко аб сітуацыі, якая складваецца ў сельскай гаспадарцы ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я, перадае [3] БелТА.
У ліку асноўных абмеркаваных праблемных пытанняў — зацягнутая сяўба азімых культур і запаволенне тэмпаў уборкі ўраджаю бульбы, у некаторых раёнах — цукровых буракоў, а таксама кукурузы на сілас.
Па выніках дакладу Аляксандр Лукашэнка даў шэраг даручэнняў. У прыватнасці, ураду, кіраўніку Мінсельгасхарча сумесна з губернатарамі — актывізаваць сельскагаспадарчыя работы і, калі магчыма, весці сяўбу азімых у тым ліку да позняга вечара, а дзе маецца магчымасць, і ноччу. Задача нумар адзін — пасеяць азімыя на працягу тыдня.
Таксама міністру і ўраду даручана праз тыдзень арганізаваць нараду ў кіраўніка дзяржавы з дакладам пра канкрэтныя вынікі праведзенай работы.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://www.belta.by/president/view/zadacha-nomer-odin-posejat-ozimye-v-techenie-nedeli-lukashenko-zaslushal-doklad-glavy-minselhozproda-461384-2021/
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/minselgasharch
[6] https://zviazda.by/be/tags/azimyya