У філіяле літарурнага музея Янкі Купалы ў Вязынцы Маладзечанскага раёна адбылася рэканструкцыя восеньскага свята-абрада «Багач», прымеркаванага заканчэнню збору ўраджая, услаўлення дбайнага гаспадара-хлебароба і плоднасці зямлі-нівы.
Кожны год «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» запрашае ўдзельнікаў фальклорных гуртоў, как у супольных аўтэнтычных песнях засведчыць еднасць і захапленне нашай найбагацейшай песеннай спадчыны, народных звычаяў і культурных традыцый, якія ідуць з дахрысціянскіх часоў.
Так было і гэтым разам — на радзіму Песняра прыехалі гурты «Астроўна»,«Горынь», «Мярэжжа», «Дайнава», «Рада-Дар», многія дзяўчаты красаваліся ў прыгожых святочных строях. У час так званага «абыходу сяла» і паднашэння гаспадару галоўнага сімвала ўраджаю — снапа, гучалі жніўныя, дажынкавыя, райковыя, а таксама песні на «Багач». Гэтым разам у ролі гаспадароў была мінская сям’я Сяргея і Марыі Латышовыя, якія год таму пабраліся шлюбам, а сёлета ў іх нарадзіўся першынец.
Госці прынесці гаспадарам зерне новага ўраджаю, а гаспадары частавалі хатнім хлембам і мёдам. Нягледзячы на даждлівае надвор’е ўдзельнікаў свята чакалі вясёлыя майстар-класы, фотасэсія, танцы ў народным стылі пад жывую музыку.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyazynka
[4] https://zviazda.by/be/tags/bagach-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/svyata
[6] https://zviazda.by/be/tags/muzey-yanki-kupaly