Дзяржаўнае прадпрыемства «Акадэмфарм» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі атрымала перамогу ў намінацыі «Інавацыя года» конкурсу на саісканне Eurasian Pharma Awards, які прайшоў у рамках Еўразійскага фармацэўтычнага саміту (Ташкент, Узбекістан), паведамілі [1] ў прэс-службе НАН.
«Узнагарода атрымана за своечасовасць і інавацыйнасць распрацовак установы, за вывядзенне на беларускі рынак першага джэнерыку рывараксабану. Гэты прэпарат прызначаны для прафілактыкі і лячэння ўскладненняў сардэчна-сасудзістых захворванняў, звязаных з павышанай рызыкай тромбаўтварэнняў. Перамога на прэстыжным конкурсе дасць магчымасць дзяржаўнаму прадпрыемству „Акадэмфарм“ НАН Беларусі павысіць канкурэнтаздольнасць прадпрыемства на рынках краін ЕАЭС», — сказалі ў прэс-службе.
На Еўразійскім фармацэўтычным саміце абмяркоўваліся тэндэнцыі развіцця фармацэўтычных рынкаў, асаблівасці рэгістрацыі прэпаратаў у 13 краінах: Беларусі, Расіі, Казахстане, Узбекістане, Кыргызстане, Арменіі, Азербайджане, Таджыкістане, Туркменістане, Украіне, Грузіі, Малдове і Манголіі. У рамках саміту быў праведзены конкурс на саісканне Eurasian Pharma Awards у 16 намінацыях.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://nasb.gov.by/rus/about/glavnaya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pradpryemstva-akademfarm
[3] https://zviazda.by/be/tags/inavacyya-goda
[4] https://zviazda.by/be/tags/eurasian-pharma-awards