Адзін з самых тытулаваных беларускіх змагароў грэка-рымскага стылю, алімпійскі чэмпіён Сеула-1988, двухразовы чэмпіён свету, трохразовы чэмпіён Еўропы, уладальнік Кубка свету, заслужаны майстар спорту СССР і заслужаны трэнер Беларусі Камандар Маджыдаў адзначае 60-годдзе. Пра гэта паведамілі [1] ў прэс-службе НАК Беларусі.
— НАК Беларусі ад усёй душы віншуе імянінніка, жадае моцнага алімпійскага здароўя, цудоўнага настрою, поспехаў у пакарэнні новых жыццёвых вяршыняў, утульнасці і цяпла ў коле тых, што любяць людзей, — адзначылі ў Камітэце.
З юбілеем знакамітага атлета і трэнера, які ўзначальваў Беларускую федэрацыю барацьбы з мая 2017-га па май 2021 года, павіншаваў таксама прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка. Ён адзначыў самавалоданне, дзіўную цягавітасць і ўпартасць К. Маджыдавы, якія не раз дапамагалі займаць вышэйшыя прыступкі п’едэстала на самых прэстыжных міжнародных спаборніцтвах.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://t.me/noc_belarus/2195
[2] https://zviazda.by/be/tags/yubiley
[3] https://zviazda.by/be/tags/chempiyon
[4] https://zviazda.by/be/tags/kamandar-madzhydau
[5] https://zviazda.by/be/tags/nak