Жыхарка Магілёва пазбавілася дарагой тэхнікі, аддаўшы яе ў рамонт знаёмаму. Аб гэтым паведамляе [1] БелТА са спасылкай на УУС Магілёўскага аблвыканкама.
З заявай у міліцыю звярнулася 33-гадовая магіляўчанка, якая распавяла праваахоўнікам, што стала ахвярай падману. Жанчына аддала знаёмаму два ноўтбукі і мабільны тэлефон, якія той абяцаў адрамантаваць, але ў выніку пазбавілася дарагой тэхнікі на суму амаль Br1, 2 тыс.
Як аказалася, чужую маёмасць забраў 28-гадовы нідзе не працуючы, раней не судзімы мужчына. Даведаўшыся ад прыяцелькі, што тая сабралася аддаць ноўтбукі і тэлефон у рамонт, мужчына прапанаваў сваю дапамогу ў рамонце і паабяцаў, што зробіць гэта бясплатна. Магіляўчанка аддала яму маёмасць і стала чакаць вынікаў рамонту. Аднак прыяцель не спяшаўся вяртаць адрамантаваныя гаджэты, а пасля і зусім перастаў выходзіць на сувязь.
Выкрадзенае канфіскавана і вернута жанчыне. У дачыненні да фігуранта распачатая крымінальная справа, следчыя далі прававую ацэнку.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/mogilevchanka-lishilas-dorogostojaschej-tehniki-otdav-ee-v-remont-znakomomu-465146-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uus-magilyouskaga-ablvykankama-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[4] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[5] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava