18 кастрычніка ў паштовым салоне на паштамце Мінска адбылася прэзентацыя праекта «100 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту». У цырымоніі афіцыйнага гашэння прынялі ўдзел міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган і рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль. У гісторыю ўвойдзе канверт з арыгінальнай маркай і спецыяльны памятны штэмпель. Тыраж канверта 20 тысяч. Дызайн Святланы Цырулік.
Датай заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прынята лічыць 30 кастрычніка 1921 года, калі адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны пачатку заняткаў. Першапачаткова ў структуру ўніверсітэта ўваходзілі тры факультэты: рабочы, медыцынскі і грамадскіх навук. Іх студэнтамі ў той час былі 1390 чалавек.
Сёння БДУ — брэнд, якасць якога пацвярджаюць інавацыйныя тэхналогіі ў адукацыі, наймацнейшы прафесарска-выкладчыцкі склад, запатрабаваныя студэнты і выпускнікі. Універсітэт супрацоўнічае з замежнымі ВНУ і штогод паляпшае свае пазіцыі ў сусветных рэйтынгах устаноў вышэйшай адукацыі.
Паштовы праект «100 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту» — унікальны спосаб інфармавання пра вядучаю навучальную ўстанову краіны.
Сяргей РУЧАНАЎ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[2] https://zviazda.by/be/tags/100-gadou-bdu
[3] https://zviazda.by/be/tags/andrey-karol
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/pashtamt