Ноччу і раніцай 25 кастрычніка месцамі па краіне чакаецца туман, паведамілі [1] ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак прагназуецца пераменная воблачнасць. Пераважна будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём — паўднёва-заходні ўмераны.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса. Максімальная днём — 6–12 градусаў цяпла.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belgidromet.by/ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[3] https://zviazda.by/be/tags/tuman-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/kastrychnik
[5] https://zviazda.by/be/tags/vosen