Аварыя на спаборніцтвах па дрэг-рэйсінгу, якія праходзілі ў горадзе Кэрвіл (штат Тэхас), забрала 23 кастрычніка жыцці двух дзяцей, яшчэ восем чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Пра гэта паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на паліцыю горада.
Мерапрыемства праводзілася на ўзлётна-пасадачнай паласе гарадскога аэрапорта. Аўтамабіль аднаго з удзельнікаў спаборніцтваў страціў кіраванне і ўрэзаўся ў прыпаркаваныя непадалёк машыны гледачоў. «У выніку аварыі загінулі двое дзяцей: шасцігадовы хлопчык памёр на месцы, васьмігадовы хлопчык быў дастаўлены ў Рэгіянальны медыцынскі цэнтр Пітэрсана ў Кервіле, дзе было абвешчана аб яго смерці», — гаворыцца ў паведамленні праваахоўнікаў у Facebook.
З васьмі пацярпелых двое мужчын і дзве жанчыны з цяжкімі траўмамі былі дастаўлены па паветры ў мясцовыя бальніцы. Яшчэ чацвёра, сярод якіх лічацца двое дзяцей, атрымалі не пагражаюць жыцця траўмы.
Вядзецца расследаванне прычын здарэння.
Спасылкі
[1] https://www.google.com/search?q=%D1%82%D0%B0%D1%81%D1%81&oq=%D1%82%D0%B0%D1%81%D1%81&aqs=chrome.0.69i59j35i39j0i131i433i512j0i512j0i433i512j69i61l3.584j0j7&sourceid=chrome&ie=UTF-8
[2] https://zviazda.by/be/tags/gonachny-autamabil
[3] https://zviazda.by/be/tags/tehas
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[5] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[6] https://zviazda.by/be/tags/zsha