На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам, па дадзеных на 10.00, выезду чакаюць больш за 1,8 тыс. фур. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Дзяржпамежкамітэта, паведамляе [1] БелТА.
На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску «Грыгораўшчына» сабралася больш за 250 фур, «Урбаны» — звыш 250.
Уезду ў Літву перад пунктам пропуску «Відзы» чакае больш за 170 вялікагрузаў, «Катлоўка» — 110, «Каменны Лог» — больш за 290, «Беняконі» — звыш 210, «Прывалка» — больш за 210 фур.
У бок Польшчы перад пунктам пропуску «Брузгі» сабралася больш за 90 грузавікоў, «Бераставіца» — звыш 130,«Казловічы» — больш за 100.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/vyezda-iz-belarusi-v-es-na-granitse-ozhidajut-bolee-18-tys-fur-466065-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhpagrankamitet
[3] https://zviazda.by/be/tags/dpk
[4] https://zviazda.by/be/tags/myazha
[5] https://zviazda.by/be/tags/es