У канцэртнай зале «Віцебск» 29 лістапада прэзентуюць дэбютную персанальную выставу «Тыгры і эмоцыі» мастачкі Аліны Нікіцінай, паведамілі ў Цэнтры культуры «Віцебск», перадае [1] БелТА.
Віцебская мастачка — пастаянны ўдзельнік вернісажа на праектах «Славянскага базару». Яе аўтарскія працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Германіі, Ізраілі, Літве, Расіі, Турцыі, Украіне і Францыі.
«Тыгры і эмоцыі» — мастацкі праект, прысвечаны сімвалу надыходзячага 2022 года. Серыя работ прыдумана і падрыхтавана за два месяцы і цалкам прысвечана грацыёзным драпежнікам. Выявы тыграў лічацца талісманамі, закліканымі абараняць дом і яго насельнікаў. Вядома, што такі абярэг умацоўвае здароўе, прыцягвае поспех і гарманізуе адносіны. Натхніўшыся гэтымі фактамі, пры стварэнні карцін мастачка ўклала ў кожную працу сваю станоўчую энергетыку, каханне, пяшчоту, гармонію, мэтанакіраванасць і ўпэўненасць, каб падзяліцца пазітыўнымі пачуццямі і эмоцыямі з гледачамі. Праз мастацкія палотны транслююцца не толькі малюнкі, але і адчуванні«, — распавялі арганізатары.
Выстава настроіць наведвальнікаў на святочны лад і зарадзіць навагоднім настроем. Карціны можна будзе ўбачыць у ложы а КЗ «Віцебск» да 27 снежня. Уваход вольны.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/events/view/vystavka-kartin-s-simvolom-2022-goda-otkroetsja-v-vitebske-471613-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[4] https://zviazda.by/be/tags/karciny
[5] https://zviazda.by/be/tags/mastachka
[6] https://zviazda.by/be/tags/tygry-i-emocyi
[7] https://zviazda.by/be/tags/alina-nikicina