Пад Шчучынам аўтамабіль збіў жанчыну, яна ўляцела ў салон і траўмавала кіроўцу. Аб гэтым БелТА паведамілі [1]ў УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
«27 лістапада, а 18.36 у аператыўна — дзяжурную службу Шчучынскага РАУС паступіла паведамленне аб ДТЗ на аўтадарозе Астрыно-Ваўкавыск. 35-гадовы кіроўца, кіруючы аўтамабілем „Фольксваген Пасат“, рухаўся па названай аўтадарозе ў вёсцы Тапілішкі з боку Шчучына. У нейкі момант ён заўважыў пешахода, які знаходзіўся на яго паласе руху, але часу для рэагавання не было і ён здзейсніў наезд. У выніку пешаход-54-гадовая жанчына-стукнулася ў лабавое шкло, разбіла яго і ўдарыла галавой кіроўцы», — распавялі ў ДАІ.
Пасля аварыі жанчыну шпіталізавалі, кіроўцу таксама спатрэбілася дапамога медыкаў. Стан пешахода, наяўнасць флікераў і месцазнаходжанне на праезнай частцы ў момант ДТЗ высветліцца падчас праверкі.
Прэв’ю: УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-dtp-pod-schuchinom-postradali-peshehod-i-voditel-471948-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/shchuchyn
[4] https://zviazda.by/be/tags/vadzicel
[5] https://zviazda.by/be/tags/peshahod