Ён праводзіцца ў 10 раз у рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці». Яго арганізоўвае магілёўскае аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду пры падтрымцы Магілёўскага аблвыканкама.
— Марафон праводзіцца ў мэтах стварэння свята для дзяцей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю — страцілі бацькоў, атрымалі інваліднасць, цяжка захварэлі, — кажуць арганізатары. — Дапамога таксама будзе дарэчы дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў.
Удзел у важнай справе можа прыняць як асобны чалавек, так і працоўны калектыў. Як ідзе збор сродкаў, можна будзе даведацца 17 снежня ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 4. Магілёў.
— Разам мы зможам падарыць дзецям радасць, якой яны пазбаўлены ў звычайным жыцці, — аргументуюць арганізатары.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nashy-dzeci
[2] https://zviazda.by/be/tags/marafon-sagreem-dzicyachyya-sercy
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-dzicyachy-fond-1