Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву ў сувязі з гібеллю людзей пры крушэнні ваеннага верталёта. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, перадае [1] БелТА.
«З глыбокім смуткам у Беларусі ўспрынялі вестку аб крушэнні ваеннага верталёта Дзяржаўнай памежнай службы Азербайджана, у выніку якога загінулі людзі», — гаворыцца ў спачуванні.
Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста кіраўнік дзяржавы таксама выказаў шчырыя спачуванні, словы падтрымкі і спачування сем’ям, родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-napravil-soboleznovanie-alievu-v-svjazi-s-gibeljju-ljudej-pri-krushenii-voennogo-vertoleta-472367-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/spachuvanni
[5] https://zviazda.by/be/tags/ilham-alieu