Народная артыстка РФ Ніна Ургант памерла ў Санкт-Пецярбургу на 93-м годзе жыцця, паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на прэс-службу Александрынскага тэатра, дзе служыла акторка.
«Ніна Мікалаеўна Ургант, ветэран нашага тэатра, памерла на 93-м годзе жыцця», — сказала суразмоўца агенцтва. Адзначаецца, што інфармацыя аб месцы развітання і пахаванні Ніны Ургант будзе апублікаваная пазней.
Як інфармуе газета «Известия», Ніна Ургант нарадзілася ў 1929 годзе ў горадзе Луга пад Ленінградам. Пасля школы паступіла ў Ленінградскі тэатральны інстытут імя А. Н. Астроўскага. C 1954 года працавала ў Ленінградскім тэатры імя Ленінскага камсамола, дзе выканала дзясяткі роляў. З 1962 года стала працаваць у Ленінградскім акадэмічным тэатры драмы імя А. С. Пушкіна, выканала больш 30 роляў.
Першую вялікую ролю ў кіно Ніна Ургант згуляла ў 1962 годзе ў меладраме Ігара Таланкіна «Уступ». За гэтую ролю ў 1963 годзе яна атрымала спецыяльны прыз Венецыянскага кінафестывалю. Актрыса вядомая шырокаму гледачу ролямі ў фільмах «Чароўная сіла мастацтва», «Прыгажун-мужчына», «Беларускі вакзал». Усяго ў яе багажы больш за 40 роляў у кіно.
Ніна Ургант — Народная артыстка Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэат тэатральнай прэміі «Залатая маска» і шматлікіх дзяржаўных узнагарод.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/kultura/13104785
[2] https://zviazda.by/be/tags/nina-urgant
[3] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[4] https://zviazda.by/be/tags/sankt-pecyarburg
[5] https://zviazda.by/be/tags/narodnaya-artystka-rf