Біятланісты Нарвегіі Стурла Хольм Легрэйд, Тар’ей Бо, Ёханэс Бо і Ветле Шастад Крысціянсен выйгралі мужчынскую эстафету на этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе (Швецыя), паведамляе [1] БелТА.
Квартэт са скандынаўскай краіны пераадолеў чатыры этапы па 7,5 км за 1 г. 14 мін. 09,3 сек. (0 промахаў+4 дадатковыя патроны).
Другое месца занялі біятланісты Францыі Фаб’ен Клод, Эмільен Жаклен, Сымон Дзесцье, Кентэн Фіён-Мае. Іх выніковы рэзультат на 11,2 сек. горш, чым у пераможцаў (0+8). Бронзу заваявалі расійскія біятланісты Карым Халілі, Данііл Серахвостаў, Аляксандр Логінаў, Эдуард Латыпаў — адставанне 45,9 сек. (1+9).
Беларускі эстафетны квартэт, за які выступалі Сяргей Бачарнікаў, Дзмітрый Лазоўскі, Максім Варабей і Антон Смольскі завяршыў гонку на шостым месцы — адставанне 2 мін. 07,5 сек. (0+11).
5 снежня ў праграме другога этапа Кубка свету значацца жаночая эстафета і мужчынская гонка праследавання.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/biatlonisty-norvegii-vyigrali-muzhskuju-estafetu-na-etape-km-v-shvetsii-473195-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/biyatlon
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/kubak-svetu