Біёлагі Прыморскага акіянарыўма ўпершыню ў Расіі атрымалі патомства зебрападобнай бычынай акулы — самай старажытнай з усіх акул, піша [1] РИА Навіны.
Від з’явіўся каля 242 млн гадоў таму і практычна не змяніўся з часоў дыназаўраў.
Расійскія навукоўцы патомства чакалі 11 месяцаў: яйка, з якога з’явілася на свет акулёнак, акула-мама адклала яшчэ ў студзені. Гэты від утрымоўваюць некалькі акіянарыўмаў у свеце, ён адносіцца да ліку малавывучаных.
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20211206/akula-1762309000.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/prymorski-akiyanaryum
[3] https://zviazda.by/be/tags/zebrapadobnaya-bychynaya-akula
[4] https://zviazda.by/be/tags/starazhytny-vid