Вадзіцель грузавога аўтамабіля збіў п’янага пешахода і ўцёк з месца здарэння ў Лепельскім раёне, паведамілі [1] ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся ноччу 5 снежня на 158-м км дарогі М3 Мінск — Віцебск. Вадзіцель збіў 48-гадовага мужчыну, які ішоў у спадарожным напрамку па праезнай частцы без святлоадбіўных элементаў.
У выніку ДТЗ пешахода з траўмамі даставілі ў бальніцу. У яго крыві было больш за адзін праміле алкаголю.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/k/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/lepelski-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/udai-uus-vicebskaga-ablvykankama