Пры пажары ў шматкватэрным жылым доме ў Слаўгарадзе выратавалі мужчыну, паведамілі [1] ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
«5 снежня каля 11.20 ратавальнікам паступіла паведамленне аб задымленні ў пад’ездзе пяціпавярховага жылога дома ў Слаўгарадзе па вул. Карла Маркса», — расказалі ў МНС.
Па прыбыцці да месца выкліку ў кватэры на трэцім паверсе назіралася шчыльнае задымленне. Са слоў суседзяў, у кватэры мог знаходзіцца чалавек — гаспадар кватэры. Мужчына 1963 года нараджэння, не працуе, жыве адзін.
Супрацоўнікі МНС знайшлі яго ў кухні і вынеслі на свежае паветра. Пацярпелага шпіталізавалі ў Слаўгарадскую ЦРБ з атручэннем прадуктамі гарэння. Мужчына знаходзіцца ў здавальняючым стане.
У кватэры пашкоджана маёмасць, закураны сцены. Прычына пажару высвятляецца.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/372973/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/slaugarad