zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > У навагоднюю ноч у Мінску на 19 пляцоўках арганізуюць святочныя мерапрыемствы

  • 06.12.2021 13:05

Святочныя мерапрыемствы пройдуць на 19 пляцоўках у Мінску ў навагоднюю ноч, паведамляе [1] Telegram-канал «Мінск. Афіцыйна».


Падрыхтоўку да Новага года абмеркавалі на нарадзе ў Мінгарвыканкаме. Так, начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль расказаў, што старт навагоднім мерапрыемствам у сталіцы будзе дадзены 25 снежня з канцэртнай праграмы на пляцоўцы каля Палаца спорту, а таксама прадстаўлення і інтэрактыўнай праграмы ў Верхнім горадзе. У навагоднюю ноч святочныя мерапрыемствы адбудуцца ў 19 месцах ва ўсіх раёнах Мінска. Цэнтральнай пляцоўкай стане кірмаш у раёне Палаца спорту. Тут пройдзе канцэртная праграма з удзелам папулярных артыстаў беларускай эстрады, а 1 студзеня вечарам адбудзецца маладзёжная праграма з удзелам дыджэяў і маладых выканаўцаў.

У Telegram-канале таксама нагадалі, што з 14 снежня стартуе традыцыйная акцыя «Нашы дзеці». У час яе пройдуць навагоднія балы і дабрачынныя прадстаўленні ў Беларускім дзяржаўным цырку і Палацы Незалежнасці.

Прэв’ю: pexels.com
Тэгі:
  • Мінгарвыканкам [2]
  • Акцыя «Нашы дзеці» [3]
  • святочныя мерапрыемствы [4]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by
Обслуживание в
weba.

Спасылкі
[1] https://t.me/s/minskiygorispolkom
[2] https://zviazda.by/be/tags/mingarvykankam
[3] https://zviazda.by/be/tags/nashy-dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/svyatochnyya-merapryemstvy