Ветэран беларускага футбола Аляксандр Гурскі памёр на 78-м годзе жыцця, паведамілі [1] ў асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».
Аляксандр Паўлавіч стаяў ля вытокаў развіцця жаночага футбола ў Беларусі. З 1992 па 1998 год ён узначальваў камітэт па жаночым футболе АБФФ, з 1994 па 1998 год быў чальцом выканаўчага камітэта АБФФ. З 1989 па 2002 год уваходзіў у склад прэзідыума Федэрацыі футбола горада Мінска. Займаў пасаду віцэ-прэзідэнта міжнароднай асацыяцыі «Саюз клубаў аматараў футбола».
Развітальная цырымонія адбудзецца 7-га снежня ў 11.00 у памяшканні кафедральнага сабора горада Мінска (вул. Космы і Даміяна, 3).
Спасылкі
[1] https://abff.by/news/article/usel-iz-zizni-aleksandr-gurskij
[2] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-gurski
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/futbol