Па інфармацыі Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, учора раніцай у цэнтр аператыўнага ўпраўлення ад дыспетчара хуткай медыцынскай дапамогі паступіла паведамленне аб тым, што ў Ветцы па вуліцы Пушкіна гарыць гараж.
Ратавальнікі на месцы здарэння высветлілі, што ў металічным вагончыку, размешчаным на тэрыторыі прыватнага домаўладання мужчына 1962 года нараджэння запраўляў запальніцу з газавага балончыка і адначасова курыў.
У памяшканні адбылася ўспышка газа-паветранай сумесі без наступнага гарэння. Мужчына атрымаў апёкі твару 1-3-й ступені і іншыя траўмы. Ён шпіталізаваны ў бальніцу.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Фота Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vetka
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/apyoki