zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > 31 снежня «Беларусь 3» парадуе гледачоў навагодняй падборкай кінастужак

  • 24.12.2021 14:42
    • Аўтар:
    • Алена Драпко [1]
  • Калейдаскоп [2], Тэлетыдзень [3]

Навагоднія святы ў кожнага з нас асацыіруюцца з чымсьці сваім. Ёлачка, зімовыя забавы, чаканне падарункаў, а таксама кнігі, музыка і фільмы адпаведнай тэматыкі. І каб зрабіць чаканне Новага года атмасферным, прапануем падборку кінастужак для ўсёй сям'і, якую ўбачым 31 снежня ў эфіры тэлеканала «Беларусь 3».


Два фільмы «Дванаццаць месяцаў», знятыя па аднайменнай п'есе Самуіла Маршака, але ў розныя гады, убачым раніцай і днём на сацыякультурным канале. Фільм-казка ад рэжысёра Анатоля Граніка і мультфільм рэжысёраў Івана Іванова-Вано і Міхаіла Ботава — гэта дзве экранізацыі на адзін сюжэт, але кожная з уласным яго ўвасабленнем. Казка пра тое, як па жаданні каралевы злая мачаха адправіла сваю падчарку зімой у лес па падснежнікі, была напісана ў 1942-1943 годзе, а прэм'ера яе на тэатральнай сцэне адбылася толькі праз некалькі гадоў. Паводле ўспамінаў самога аўтара, асновай для яго твора стала чэшская легенда пра дванаццаць месяцаў. А што да таго, як літаратурная крыніца натхніла рэжысёраў на яе экранізацыю, першая такая спроба адбылася на «Саюзмультфільме», дзе ў 1956 знялі «Дванаццаць месяцаў». Мультфільм стаў восьмай работай кінастудыі і сёння яе можна па праве лічыць класікай савецкай мультыплікацыі. А ў 1972 годзе знялі мастацкі фільм з той жа назвай. Двухсерыйная каляровая кінастужка была пастаўлена на «Ленфільме». Што цікава, гэты твор натхніў яшчэ і японскіх аніматараў, якія знялі анімацыйны фільм у 1980 годзе.

Музычная камедыя «Чарадзеі» (1982 г.) Канстанціна Бромберга — гэта той фільм, які доўгі час заставаўся для многіх любімым сярод навагодніх кінатвораў. Знялі «Чарадзеяў» па матывах аповесці братоў Стругацкіх «Панядзелак пачынаецца ў суботу», а ў акцёрскім складзе тут задзейнічаны Аляксандр Абдулаў, Аляксандра Якаўлева, Валянцін Гафт, Кацярына Васільева і іншыя. Нагадаю і сюжэт: малады масквіч Іван Пухаў працуе на фабрыцы музычных інструментаў, а яго нявеста Алёна Саніна жыве ў Кіцежградзе і з'яўляецца супрацоўніцай Навуковага ўніверсальнага інстытута незвычайных паслуг. Там спецыялізуюцца на распрацоўцы і ўкараненні цудаў, а таксама на вырабе магічных аксесуараў. І да Новага года тут падрыхтавалі навінку — чароўную палачку. Выпрабаваць яе планавалі напярэдадні свята, а пасля Алёна хацела ляцець да свайго каханага. Тым жа рэйсам разам з дзяўчынай павінен быў адправіцца ў сталіцу і намеснік дырэктара па навуцы, магістр чарадзейства Іван Кіўрын... І гэтай сітуацыяй вырашыў скарыстацца яшчэ адзін іх калега, бо ён таемна закаханы ў Саніну. У выніку дзяўчыну зачароўваюць, і яна забывае пра свае пачуцці і пра Івана. Аднак Іван ні за што не адступіць, хоць і часу ў яго — толькі да наступлення Новага года...

А вось ужо ў першую ноч Новага года на сацыякультурным пакажуць казку-фантазію «Вечары на хутары паблізу Дзіканькі» рэжысёра Аляксандра Роў, якая ўбачыла свет у 1961 годзе. Цуды і неверагодныя гісторыі ў ноч перад Раством — добрая аздоба для свята.

Алена ДРАПКО

Фота з адкрытых крыніц

Тэгі:
  • эфір [4]
  • тэлеканал [5]
  • «Беларусь 3» [6]
  • тэлетыдзень [7]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/efir
[5] https://zviazda.by/be/tags/telekanal
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarus-3-2
[7] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen